Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускія краявіды

Дата: 12 декабря 2017 в 18:57, Обновлено 13 декабря 2017 в 17:12

Беларускія краявіды

Прырода Беларусі прыгожая і непаўторная. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. 

У рэспубліцы рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.

Беларускі ландшафт: разнастайная расліннасць займае 93,1% усёй тэрыторыі краіны. 

Лясы складаюць 1/3 зялёнага покрыва краіны. Поўнач Беларусі - край азёр. 

На поўдні краіны па цячэнні ракі Прыпяць размешчана балоцістая мясцовасць - славутае беларускае Палессе. 

У тых раёнах Беларусі, дзе захаваліся ўнікальныя ландшафты, сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл, былі створаны дзяржаўныя запаведнікі. 

Дзікая прырода Беларусі: ў беларускіх лясах растуць 28 парод дрэў і каля 70 відаў кустоў. 

Самыя распаўсюджаныя пароды дрэў: бяроза (па ўсёй краіне), хвоя (па ўсёй краіне), ёлка (паўночныя раёны), дуб (паўднёвыя раёны)

У Беларусі можна сустрэць велізарную колькасць дзікіх звяроў і птушак, сярод якіх шмат рэдкіх відаў. 

У Беларусі жыве 76 відаў млекакормячых, самыя распаўсюджаныя з якіх: лось, алень, дзік, воўк, бабёр.

На тэрыторыі рэспублікі сустракаецца каля 300 відаў птушак. Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. У яе ўключаны 17 відаў млекакормячых, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых - яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх пражывання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.      

             

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.